пан, 28.09.2020
USD2.60|EUR3.03|RUB3.38
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Андрэй Юркоў патрапіў у ТОП-7 кандыдатаў, якія маглі б перамагчы ў рэгіёнах

12.08.2016 – 08:00 | 1256 | 10

Хто б з дэмакратычных кандыдатаў пры справядлівай барацьбе мог змагацца за праход у парламент? "Наша ніва" склала ўласны рэйтынг.

 

1. Алена Анісім (ТБМ – акруга №70 «Стаўбцоўская»)

Летась усур’ёз разглядаўся варыянт, што Алена Анісім будзе вылучана кандыдатам у прэзідэнты ад Таварыства беларускай мовы, аднак у апошні момант ад такой ініцыятывы было вырашана адмовіцца. Анісім працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа пры Акадэміі навук. Супернікам Анісім будзе дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа Алена Жураўлева. Цікава, што нясвіжскі каледж таксама носіць імя Якуба Коласа. Стаўбцоўшчына – радзіма вялікага паэта.

 

2. Вольга Дамаскіна (Рух «За Свабоду» – акруга №27 «Полацкая гарадская»)

Удзел у выбарчай кампаніі для спадарыні Дамаскінай каштаваў працы. Апошнія чатыры гады яна працавала загадчыцай у філіяле Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музею-запаведніку — Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. Калі стала вядома, што Дамаскіна хоча ісці парламент, то дырэктарка музею Тамара Джумантаева паведаміла, што кантракт з супрацоўніцай болей падаўжацца не будзе. Кампанія Вольгі Дамаскінай у Полацку праходзіць вельмі актыўна.

 

3. Андрэй Дзмітрыеў («Гавары праўду» – акруга №71 «Дзяржынская»)

Лідар «Гавары праўду» амаль кожны дзень у сваім фэйсбуку посціць уражанні ад сустрэч з людзьмі, паездкі па вёсках Дзяржынскага раёна. Смела можна казаць, што кампанія Дзмітрыева – адна з найбольш раскручаных. Прынамсі людзі дакладна павінны запомніць гэтага кандыдата.

 

4. Сяргей Калякін («Справядлівы свет» – акруга №25 «Аршанская гарадская»)

Кіраўнік партыі апазіцыйных камуністаў Сяргей Калякін прыняў рашэнне балатавацца не ў сталіцы, а ў Оршы. Калякін кажа, што ставіць за мэту процістаянне фальсіфікацыям, а таксама жадае вярнуць людзям пачуццё ўласнай годнасці. Калякін ужо перамагаў на парламенцкіх выбарах, ён быў дэпутатам Вярхоўнага савета XIII склікання.

 

5. Іван Шэга (БНФ – акруга №58 «Слонімская»)

Незалежныя экзіт-полы давалі, што Іван Шэга перамагаў на выбарах 2008 года ў Слоніме. Нават паводле афіцыйных дадзеных, Шэгу напісалі амаль 30%. У Слоніме ён карыстаецца павагай, Шэга — шанаваны лекар-траўматолаг. З працы яго звольнілі як толькі споўнілася 60 гадоў, хаця кваліфікаваных траўматолагаў не мелі. Тым не менш, Шэга заснаваў прыватнае прадпрыемства «Шэгамедкансультант».

 

6. Андрэй Юркоў (Рух «За Свабоду» – акруга №82 «Горацкая»)

На выбарах-2012 Андрэй Юркоў перамагаў падчас галасавання ў асноўны дзень, але саступаў сярод тых, хто прагаласаваў датэрмінова. Тое самае было і ў 2008. Юркоў – моцны рэгіянальны лідар, пра яго ведаюць жыхары Горацкага і Дрыбінскага раёна, яму давяраюць. Цяпер Юркоў працуе спецыялістам па маркетынгу ў сельскагаспадарчай акадэміі.

 

7. Ірына Яскевіч (АГП – акруга №20 «Віцебская-Кастрычніцкая»)

Адна з самых смелых прадпрымальніц краіны. Яскевіч не з тых, хто адседжваецца і чакае, а заўсёды рашуча дзейнічае. Яе ведаюць улады не толькі ў родным Віцебску, але і Мінску. Яскевіч актыўна спрабуе дагрукацца да людзей, хоць і прызнае, што большасць ставіцца да выбараў абсалютна абыякава.

Зміцер Панкавец, nn.by