пят, 25.09.2020
USD2.60|EUR3.04|RUB3.38
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Як выглядае дрыбінская "Сядзiба шапавалаў" знутры. Фота

21.07.2016 – 15:00 | 846 | 1

У вёсцы Пакуцце Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці стаіць прыгожы беларускі стары дом, які належыць аграсядзібе «Сядзiба шапавалаў».

У вёсцы ў 2010 годзе жыло каля 60 чалавек.

Гаспадар дома Валянцін Уладзіміравіч кажа, што цяпер усе паз'язджалі ў гарады. 

Гаспадар аграсядзібы займаецца пчалярствам, аднак асноўнай сваёй справай лічыць шапавальства. Ён разам з сям'ёй робіць уручную валёнкі. 

Шапавальства, як від дзейнасці, перайшло Уладзіміру па спадчыне.

Спрадвеку ў вёсцы Пакуцце мясцовыя жыхары рабілі валёнкі і з воўны. Таму ў кожнага ў хаце былі спецыяльныя прылады. Некаторыя нават мелі асабісты аўтарскі подпіс. 

Дом жа сапраўды перадае старую атмасферу беларускага побыту. У ім, па словах Валянціна Уладзіміравіча, нічога не змянілася ад таго часу, як яго збудавалі.

Мікіта Недаверкаў, nn.by