сер, 23.09.2020
USD2.59|EUR3.04|RUB3.40
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

На рэгістрацыю ініцыятыўных груп прыйшоў толькі Юркоў?

07.07.2016 – 21:00 | 940 | 4

Юркоў прыйшоў сам, ад Каляснёвай – давераная асоба, ад Карнавухава – нікога. Сайт "Вясны" распавёў, як прайшла рэгістрацыя ініцыятыўных груп у Горацкай акрузе.

1 ліпеня акруговая выбарчая камісія Горацкай выбарчай акругі №82 зарэгістравала тры ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў: прарэктара БДСГА Алены Каляснёвай, галоўнага спецыяліста па маркетынгу РУП "Вучгас БДСГА" Андрэя Юркова і кіраўніка прыватнай фірмы Дзмітрыя Карнавухава. Праўда, на пасяджэнне камісіі прыйшоў толькі Андрэй Юркоў і атрымаў пасведчанні чальцоў сваёй ініцыятыўнай групы.

Інтарэсы Алены Каляснёвай падчас пасяджэння камісіі прадстаўляў кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі. Дзмітры Карнавухаў працуе ў Мінску, а таму не з'явіўся сам і не даслаў нікога са сваіх прыхільнікаў.

Наступнае пасяджэнне акруговай камісіі ў Горках адбудзецца ўжо заўтра 8 ліпеня. На ім разглядзяць пытанне аб рэгістрацыі яшчэ дзвюх ініцыятыўных груп – І.А.Круглікава і А.А.Куксоўскай.

Андрэй Бароўка

Падзяліцца