нядз, 20.09.2020
USD2.57|EUR3.04|RUB3.42
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Горацкі і Мсціслаўскі раёны – сярод найменш лясістых у Беларусі

28.06.2016 – 12:51 | 542

Паводле падлікаў, 39,9% тэрыторыі Беларусі — лясы. У якой частцы краіны іх найбольш?

Адказ на гэтае пытанне апублікаваны ў статыстычным зборніку Белстата «Ахова навакольнага асяроддзя».

 

Топ-7 самых лясістых раёнаў краіны:

1. Расонскі — 69%

2. Нараўлянскі — 67,7%

3. Лельчыцкі — 66,5%

4. Клічаўскі — 59,9%

5. Асіповіцкі — 57,9%

6. Акцябрскі — 57,8%

7. Гарадоцкі — 57,6%

 

Топ-7 найменш лясістых раёнаў краіны:

1. Нясвіжскі — 11,5%

2. Зэльвенскі — 15,7%

3. Мсціслаўскі — 16,1%

4. Бераставіцкі — 16,3%

5. Горацкі — 17,4%

6. Капыльскі — 18,2%

7. Жабінскаўскі — 18,9%

Беларускі ўзровень лясістасці вышэйшы, чым у большасці іншых еўрапейскіх краінаў. Самыя высокія паказчыкі ў скандынаўскіх краінах (напрыклад, Фінляндыя — 73,1% лясоў), з цэнтральнай Еўропы наперадзе Славенія — 61,9% лясоў.

Ягор Марціновіч, nn.by

Падзяліцца