чцв, 24.09.2020
USD2.59|EUR3.03|RUB3.39
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Магілёўскія праваабаронцы патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў

19.07.2013 – 18:09 | 140

Сёння, 19 ліпеня, заяўку на правядзенне пікета з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў у Магілёўскі гарвыканкам падалі Аляксей Колчын і Барыс Бухель. Праваабаронцы маюць намер зладзіць пікет 4 жніўня ў цэнтры горада насупраць будынку Галоўпаштамта.

“Мы хочам прыцягнуць увагу магілёўцаў да праблемы наяўнасці палітвязняў у нашай краіне, каб людзі ведалі, што палітычныя апаненты рэжыму пераследуюцца ўладай. Мы таксама патрабуем, каб праваабаронца Алесь Бяляцкі быў вазвалены і рэабілітаваны ў сваіх правах”, – гаворыць праваабаронца Аляксей Колчын.

50-гадовы Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска па прыгаворы суда. 4 жніўня 2011 Бяляцкі быў арыштаваны, 24 лістапада 2011 года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы.

Суд не ўлічыў, што грошы, якія на іх паступалі, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

spring96.org