Першая арніталагічная экскурсія ў Горках сабрала 11 удзельнікаў. Яны змаглі паназіраць за гнездавымі паводзінамі птушак у батанічным садзе акадэміі і паслухаць іх спевы.
– Зараз у разгары гнездавы сезон, так што нам пашчасціла паназіраць за гнездавымі паводзінамі дразда-піскуна і пярэстай валасяніцы. Усяго мы пабачылі і пачулі 20 відаў птушак за гадзіну, – паведаміла арнітолаг Настасся Кузьмянкова, якая арганізавала гэтую імпрэзу.
– Самай дасведчанай ў тэме сустрэчы аказалася Наталля Яўгенаўна Сцефаненка, вядучы аграном батанічнага сада. – дадала Настасся.