сер, 23.09.2020
USD2.59|EUR3.04|RUB3.40
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

"Вясна" сабрала праваабарончыя даты пад адной вокладкай

13.07.2013 – 09:49 | 239

У сеціве даступны электронны варыянт "Праваабарончага календара". Гэта спроба сабраць даты, звязаныя са станаўленнем, развіццём і абаронай правоў чалавека па ўсім свеце.

Праваабарончы каляндар

Як паведамляюць вясноўцы, у іх кнігу ўвайшлі знакавыя сусветныя і міжнародныя дні, афіцыйна абвешчаныя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, міжнародныя дні, якія прызнаюцца няўрадавымі арганізацыямі розных краінаў, а таксама даты беларускіх падзеяў, важных з пункту гледжання правоў чалавека, дні нараджэння і дні памяці выбітных актывістаў праваабарончага руху.

Праваабарончы каляндар

Выданне разлічанае на шырокае кола чытачоў і скачаць яго можна на сайце "Вясны".