21 траўня ў Горках пройдзе першая арніталагічная экскурсія, у межах якой можна будзе даведацца пра беларускіх птушак і пра арганізацыю "Ахова птушак Бацькаўшчыны", а таксама далучыцца да яе.
Што мы будзем рабіць? Будзем ладзіць экскурсіі, разам даведвацца аб цікавых відах птушак нашага раёну, пабудуем новыя дамы для ўсім знаёмых шпакоў і таямнічых соў, палічым салаўёў і не толькі! Далучыцца да нашай актыўная працы можа кожны, незалежна ад прафесіі і ўзросту!
Што такое грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны?”
Гэта буйнейшая прыродаахоўная арганізацыя ў Беларусі. У нас амаль 3 000 чальцоў, прыхільнікаў і валанцёраў, разам з якімі мы працуем дзеля захавання дзікай прыроды нашай краіны.
Аднак некаторыя рэгіёны да гэтага часу слаба ўцягнуты ў нашу працу. Гэта адносіцца і да Магілёўскай вобласці. А між тым, дапамагчы ў справе захавання дзікай прыроды можа кожны. Гэта не толькі карысна для прыроды, але і цікава для чалавека: новыя веды, новыя птушкі, новыя сябры.
Што магу зрабіць я?
Стаць сябрам АПБ і ўдзельнічаць у акцыях і кампаніях, распаўсюджваць інфармацыю сярод знаёмых. Можна ўсёй сям’ёй пабудаваць домік для птушак і такім чынам вырашыць “кватэрнае пытанне” крылатых. Збірайце вакол сябе неабыякавых людзей – будзем дапамагаць прыродзе разам!
Мы намагаемся знайсці новых прыхільнікаў у Горацкім раёне. І ў сувязі з усім гэтым мы наладжваем у Горках і раёне наступныя актыўнасці.
21 траўня ў Горках пройдзе першая арніталагічная экскурсія. Гэта значыць кожны жадаючы зможа прагуляцца па Батанічным садзе БДСГА побач з арнітолагам і паназіраць за птушкамі, задаць свае пытанні, даведацца шмат новага пра птушак і працу АПБ. Для ўдзелу неабходна запісацца на экскурсію ў каардынатара па тэлефоне, пазначаным ніжэй.
“Ахова птушак Бацькаўшчыны” з 2007 году праводзіць акцыю “Салаўіныя вечары” на працягу ўсяго траўня і пачатку чэрвеня. Падчас акцыі мы заклікаем кожнага, хто ведае, дзе спявае салавей, пазначыць месца на мапе на нашым сайце ptushki.org. У складанні салаўінай мапы можа паўдзельнічаць кожны, бо, здаецца, усе ведаюць песню салаўя. Салаўіная мапа ўжо ёсць у Мінску і кожны год абнаўляецца. Давайце складзем сваю ў нашых родных Горках! Тым больш, што гэта дапаможа палічыць салаўёў у горадзе, а потым і ў раёне.
Калі ў вас ёсць ідэі, прапановы, пытанні – звяртайцеся да рэгіянальнага каардынатара па тэлефоне +37529 2674781 альбо пішыце на пошту kuzydomovoy@gmail.com (Настасся). Давайце разам працаваць для птушак і людзей у Горацкім раёне!