сер, 7.06.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Як праваслаўныя Горак сустрэлі Вялікдзень

02.05.2016 – 00:33 | 2549

Праваслаўныя вернікі ўсяго свету адсвяткавалі ў нядзелю Уваскрэсенне Хрыстова. Святочныя набажэнствы ў гонар Вялікадня адбыліся ў Горках у храме іконы Божай Маці "Спарыцельніцы хлябоў" і храме Ушэсця Гасподня.

Мясцовыя вернікі асвяцілі велікодныя стравы і прынялі ўдзел у хрэсным ходзе.

У велікодным пасланні да духавенства і людзей свецкіх мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел падкрэсліў, што радасную вестку пра ўваскрослага Хрыста і магчымасць яднання з ім важна падзяліць "з усімі блізкімі і далёкімі", і тады "ў нас саміх і ў навакольным свеце мы ўбачым змены да лепшага".

"Будзьма ж бясконца дзякаваць Богу за тыя дары, якія мы атрымалі праз прышэсце ў свет яго адзінароднага сына. Няхай велікодны трыумф заўсёды жыве ў нашых душах і сэрцах і жывіць іх, няхай гэтай бясконцай радасцю напаўняецца і пранікаецца ўсё наша жыццё. Благадатная дапамога Божая няхай садзейнічае кожнаму з нас у далейшай працы на славу нашай царквы, на славу нашай зямной Бацькаўшчыны, на дабро ўсім, хто мае патрэбу ў нашай увазе і клопаце", – заклікаў мітрапаліт Павел.

Фота: Аляксандр Храмко

Падзяліцца