пан, 28.09.2020
USD2.60|EUR3.03|RUB3.38
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Партнёрства ў абмен на палітвязняў

11.07.2013 – 16:33 | 82

Перадумовай для аднаўлення адносінад паміж ЕС і Беларуссю з'яўляецца вызваленне палітвязняў. Такую рэкамендацыю прыняў Камітэт па міжнародных справах Еўрапейскага парламента.

Як паведамляе "Вясна" неабходнасць безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных – перадумова для паступовай адмены абмежавальных мераў з боку ЕС.

"Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных з'яўляецца абавязковай умовай для ўзнаўлення ўзаемаадносін Еўразвяза і Беларусі, – цытуе сайт "Вясны" словы дэпутата Еўрапарламента Яцэка Пратасевіча. – Становішча з правамі чалавека ў Беларусі застаецца, увогуле, вельмі непакоячым, таму мы, члены групы Еўрапейскай Народнай Партыі, праводзілі прынцыпы дэмакратыі, вяршэнства закона й правоў чалавека ва ўсім дакладзе.

Мы таксама падкрэслілі, што грамадзянская супольнасць павінна ўдзельнічаць на роўных з уладай у дыялогу па мадэрнізацыі, дзеля спрыяння міжасабовым стасункам людзей патрэбнае спрашчэнне візавых працэдур і, у доўгатэрміновай перспектыве, забеспячэнне магчымасці безвізавых падарожжаў для для беларусаў".

Акрамя вызвалення палітвязняў Еўрасаюз чакае ўведзення мараторыя на прымяненне смяротнага пакарання і правядзенне справядлівых выбараў. Пра гэта заявіў Філіп Качмарэк, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.

Абодва дэпутаты падкрэслілі, што любое аднаўленне дыялогу паміж ЕЗ і Мінскам павінна адбывацца паводле строгіх умоваў і залежыць ад развіцці сітуацыі ў галіне правоў чалавека, грамадзянскіх свабод і дэмакратыі.

Тыя ж умовы павінны таксама датычыць нядаўняга рашэння ЕС аб прыпыненні візавых санкцый ў дачыненні да кіраўніка беларускай дыпламатыі Уладзіміра Макея.

"Прадастаўляючы спадару Макею права на свабоду перамяшчэння на сваёй тэрыторыі, ЕС пацвярджае сваю прапанову дапамогі і парадаў для Беларусі. Я шчыра спадзяюся, што беларускія ўлады скарыстаюцца гэтай унікальнай магчымасцю, каб пачаць канкрэтны і цвёрды дыялог з ЕС аб дэмакратычных рэформах, павазе да вяршэнства права, правоў чалавека і асноўных свабод", – завяршыў Яцэк Пратасевіч.

spring96.org