сер, 23.09.2020
USD2.59|EUR3.04|RUB3.40
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Прадпрымальнікі часова перамаглі: выкананне тэхрэгламенту МС перанеслі на 1 лістапада

28.06.2013 – 17:35 | 106

Маніторынг выканання прыватнымі прадпрымальнікамі тэхрэгламенту Мытнага саюзу па таварах лёгкай прамысловасці пачнецца ў Беларусі 1 лістапада.

Пра гэта сёння журналістам сказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Валерый Гурэвіч, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што ўчора, 27 чэрвеня, дробныя прадпрымальнікі правялі папераджальны страйк.

супраць укаранення тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці». Згодна з гэтым рэгламентам, ПУПы павінны мець сертыфікаты на ўвесь тавар, а з 1 ліпеня 2014 года такія сертыфікаты будуць патрабаваць і ад ІП. Прадпрымальнікі сцвярджаюць, што такі падыход ставіць іх у няроўныя ўмовы. У Расіі такога суправаджэння ніхто не патрабуе.

Дробныя гандляры патрабуюць права прадаваць тавары без сертыфікатаў.

Страйк прайшоў у дзясятках гарадоў Беларусі. У Мінску баставалі найбуйнейшыя рынкі і гандлёвыя цэнтры.

Лідар РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка быў затрыманы і асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту

NN.BY

Падзяліцца