суб, 9.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Пяць фактаў пра Магдэбургскае права ў Мсціславе

15.10.2015 – 19:00 | 670

1. Мсціслаўцы самі ініцыявалі працэс надання гораду самастойнасці ў вырашэнні сваіх нутраных справаў. Гэту тэму выдатна даследаваў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Доўнар.

16 верасня 1634 г. кароль Уладзіслаў Ваза “места Мсціслаўскае з юрысдыкцыі замкавай выняўшы.., права нямецкае, то есць Магдэбургскае” даў.

2. Гэта вызваляла мсціс-лаўцаў ад большасці павіннасцей, паслуг і падаткаў на карысць старасты і замка. Пад уладу горада адышлі крамы і каморы для захоўвання рэчаў і тавараў, пастрыгальня, гарадскую лазню і гасцёўня. 

3. Прывілей даў права выбару схемы працы гарадскіх уладаў самім мсціслаўцам. Аднак найбольш важныя пытанні павінны былі вырашацца на агульных пасяджэннях войта “разам з бурмістрамі, гарадской радай па апісанні Магдэбургскага права”.

4. Прывілей прадугледжваў наяўнасць у Мсціславе двух бурмістраў, трох радцаў і чатырох лаўнікаў. Па прыкладзе звычаю, які ўзнік у Магілёве, мяшчане мусілі выбіраць са свайго асяродка 24 прысяжных, якія б кантралявалі дзейнасць магістрата, і са свайго складу выбіралі чатырох бурмістраў, шэсць радцаў і восем лаўнікаў, палова якіх займала свае пасады на працягу аднаго года, другая палова – у наступны год, і так кіравалі горадам папераменна.

5. Штогод магістрат даваў справаздачу. І калі мяшчане былі не задаволены працай якога-небудзь яго прадстаўніка, дык мелі права адазваць яго, пазбавіць даверу.

Падрыхтаваў Антон Валадзько

 

Чытайце па тэме:

Магдэбургскаму праву ў Горках – 400 гадоў. Што мы пра гэта ведаем?

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email