сер, 29.06.2022
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

ЦВК: самым пратэстным раёнам у Беларусі аказаўся Дрыбінскі

12.10.2015 – 12:12 | 1593

Цэнтрвыбаркам апублікаваў афіцыйныя лічбы галасавання па рэгіёнах Беларусі. Назіральнікі не даюць веры гэтым лічбам, але якія-ніякія займальныя факты з гэтых звестак можна вылучыць.

Такім чынам, паводле падлікаў Лідзіі Ярмошынай:

1. За Таццяну Караткевіч найбольш актыўна галасавалі ў Дрыбінскім (10,4%) і Чавускім (10%) раёнах. У Гродне лічбы дасягаюць 8,5-9,5%.

2. Сяргей Гайдукевіч «перамог» у Барысаўскім і Лунінецкім раёнах, дзе яму налічылі крыху менш за 5%. Хаатычнасць лічбаў добра відаць па галасаванні ў Віцебску. У Першамайскім раёне ў Гайдукевіча 8,5%, а ў суседнім Кастрычніцкім — 3,9%. Сацыялогія не ў стане растлумачыць такую гіганцкую розніцу.

3. Лічбы ў падтрымку Улаховіча яшчэ больш сумныя. Выключэнне - Мінскі (4,7%) і Барысаўскі (3,6%) раёны. А вось у Брагінскім раёне лік ішоў не на працэнты, а на асобы — за Улаховіча нібыта падпісаліся ўсяго 17 чалавек.

4. Кандыдат «супраць усіх» лютаваў у Мінску, дзе набіраў аж да 22%. У Маладзечанскім раёне ўсіх адкінулі 9% выбарцаў, у астатніх рэгіёнах лічба складала 0,5-7%.

5. Нарэшце, Аляксандр Лукашэнка. У Мінску яго падтрымалі 62-70%. У рэгіёнах у пратаколах былі зусім іншыя лічбы. У Нараўлянскім раёне за Лукашэнку прагаласавалі 98,4% выбарцаў! А вось адносна пракацілі Лукашэнку ў Маладзечанскім раёне — «толькі» 81,3%.

Ягор Марціновіч