аўт, 22.10.2019
USD2.04|EUR2.28|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Каталікі Горак запрашаюць на прастольнае свята

15.09.2015 – 11:52 | 938 | даслана чытачом

19 верасня ў рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках пройдзе асвячэнне новай капліцы. Удзел ва ўрачыстасці прыме дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Шчыра запрашаем жадаючых прыняць удзел у святкаванні!

katoliki_gorki.jpg

Святая Імша з нагоды ўрачыстасці распачнецца ў 12.00 па зав. Валадарскага 8/10. У праграме парафіяльнага свята таксама сумесны пачастунак і музычная праграма, якую рыхтуе моладзь з Магілёва.

Запрашаючы на ўрачыстасць, біскуп Аляксандр Яшэўскі звярнуўся са сваім словам.

«Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі! 19 верасня а 12-й гадзіне рыма-каталіцкая парафія Маці Божай Бялыніцкай у г. Горкі будзе перажываць прыгожую ўрачыстасць асвячэння капліцы. Гэта радасць не толькі для парафіяльнай супольнасці і жыхароў г. Горкі, але і для ўсяго Касцёла Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў яе Магілёўскай частцы», — адзначае іерарх.

«Разам з святаром парафіі кс. Андрэем Кеўлічам і парафіянамі хачу і я, як біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці, запрасіць духавенства, кансэкраваных асоб, дзяцей і моладзь, вернікаў Магілёўшчыны і ўсіх зацікаўленых на супольную малітву падзякі і радасці, што новы Дом Божы, у якім сярод нас, людзей, будзе прабываць Езус Хрыстус, будзе асвечаны. Ужо сёння просім Маці Божую адарыць сваёй апекай усіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў і тых, дзякуючы намаганням якіх каплічка паўстала, — дадае біскуп. — Да сустрэчы на ўрачыстасці!»

кс. Андрэй Кеўліч, г. Горкі

Падзяліцца