ФК "Горкі" перамог на дамашнім полі свайго галоўнага суперніка сёлетняга абласнога чэмпіяната па футболе ФК "Вейна".
Дамашняя сустрэча скончылася з лікам 3:2 на нашу карысць.
Да матча, які адбыўся ў нядзелю 6 верасня на гарадскім стадыёне, у абодвух клубаў была роўная колькасць ачкоў: з 15 згуляных сустрэч – па 12 перамог і па дзве паразы. Цяпер наша дружына апераджае супернікаў на тры ачкі.
Сёлета "Горкі" выйграюць у "Вейна" не першы раз. Гуляючы 21 чэрвеня ў гасцях у гэтай каманды, нашы хлопцы завершылі сустрэчу перамогай – 1:4.
У наступную нядзелю 13 верасня "Горкі" згуляюць з "Міражом".
Найлепшыя моманты нядзельнага матча зафіксаваў Аляксандр Храмко. Ягоны фотарэпартаж – на нашым сайце ў артыкуле Так "Горки" победили "Вейно" – фоторепортаж, полный эмоций.