пят, 29.03.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Горацкі інфармацыйны партал пераехаў

30.05.2013 – 23:15 | 203

Шаноўныя наведвальнікі сайта horki.info! Сёння адбылася падзея, да якой каманда сайта ішла доўгі час – мы змянілі дызайн і рухавік старонкі навінаў пра Горкі, Дрыбін і Мсціслаў у Інтэрнэце.

Цяпер на сайце з'явіўся раздзел, у якім мы будзем размяшчаць найбольш цікавыя навіны Беларусі, якія можна будзе абмеркаваць з нашага, мясцовага пункту гледжання.

Для наведнікаў з Дрыбіншчыны прадугледжана вельмі зручная опцыя. Навіны вашага рэгіёну вы можаце чытаць праз кароткую спасылку drybin.info. Можаце захаваць яе да сябе ў закладку браўзера.

Акрамя гэтага на сайце horki.info змянілася сістэма каментавання. Ад сёння пакідаць водгукі можна будзе праз свае акаўнты ў сацыяльных сетках Укантакце, Аднакласнікі, Твітар і Фэйсбук.

Спадзяемся, што цяпер не толькі вы, але і вашы сябры ды знаёмыя будуць заходзіць да нас часцей.

Хто ж засумуе па старым сайце і старых навінах, калі ласка, заходзьце па адрасе: old.horki.info.

Заставайцеся з намі і пакідайце свае ўражанні, заўвагі і парады ад новага сайта horki.info у каментарах да гэтага артыкула.

Ваш, horki.info

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email