аўт, 28.06.2022
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

У Расіі адкрылі памятную дошку Максіму Гарэцкаму

29.05.2013 – 00:10 | 232

У горадзе Кіраве (да 1936 года — мястэчка Пясочня) Калужскай вобласці з’явілася мемарыяльная дошка беларускаму пісьменніку, нашаму зямляку, Максіму Гарэцкаму. Сёлета адзначае 120 гадоў з яго нараджэння.

Дошка адкрыта на будынку былой Пясочненьскай сярэдняй школы № 1 (цяпер у будынку размяшчаецца школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі слыху). У школе Максім Гарэцкі працаваў два навучальныя гады: выкладаў рускую мову і літаратуру. Тут у лістападзе 1937 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і 10 лютага 1938 года расстраляны ў Вяземскай турме.

Таксама хутка ў памяшканнях школы з'явіцца стэнд з матэрыяламі аб жыцці і дзейнасці пісьменніка, інфармуе pesochnya.com.

euroradio.fm