Горацкая каманда прайграла асіповіцкай з лікам 0-1.
Сустрэча праходзіла сёння ў Горках на гарадскім стадыёне. Матч адбываўся ў межах абласнога чэмпіянату па футболе.
Чарговы 12 тур спаборніцтва запланаваны на наступныя выходныя. Гульні для нашых каманд ізноў пройдуць дома. 1 жніўня ФК "Міраж" сустрэнецца з ФК "Ніва" (Чавусы), а 2 жніўня ФК "Горкі" згуляе з дружынай з Чэрыкава.