У Магілёўскай вобласці знялі забарону на наведванне лясоў ужо ў дзесяці раёнах. Гэта не тычыцца Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага.
Пажаранебяспека з трэцяга класа да другога знізілася ў Бабруйскім, Чэрыкаўскім, Кіраўскім, Клічаўскім, Магілёўскім, Шклоўскім, Бялыніцкім, Быхаўскім, Глускім і Асіповіцкім раёнах. Гэтаму дапамаглі нядаўнія дажджы.
Цяпер на пералічаных тэрыторыях – раздолле для грыбнікоў і аматараў ягад.
А вось у нашым рэгіёне ў лес пакуль хадзіць не дазваляецца: ападкаў было недастаткова, сітуацыя застаецца небяспечнай.