нядзеля, 24.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Беларусі прадоўжылі тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу і ўвялі некаторыя змены

30.10.2024 – 15:58 | 190

У Беларусі працягнулі тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу на наступны пяцігадовы перыяд з 2025 па 2029 год. Адпаведны Указ быў падпісаны 30 кастрычніка.

Змены адносна нерухомасці

Пашыраюцца магчымасці выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу для паляпшэння жыллёвых умоў. Даецца права іх датэрміновага выкарыстання пры будаўніцтве жылля незалежна ад наяўнасці накіравання мясцовага органа ўлады на такое будаўніцтва.

Не ўлічваюцца ў агульнай плошчы жылля, што знаходзіцца ва ўласнасці сям'і, жылыя памяшканні, якія не адпавядаюць санітарным і тэхнічным патрабаванням.

Прадугледжваецца магчымасць датэрміновага выкарыстання сродкаў на набыццё долі (долей) жылых памяшканняў, калі ў сям'і ўжо ёсць ва ўласнасці долі гэтых жылых памяшканняў.

Пагашэнне крэдытаў

Дазваляецца таксама датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал на пагашэнне крэдытаў, выдадзеных на падставе дагавораў аб рэфінансаванні крэдытаў на ўзвядзенне, рэканструкцыю, набыццё жылых памяшканняў, долі (долей) у праве ўласнасці на іх.

Правы дзяцей на жылыя памяшканні

Ва Указе ўпершыню замацоўваюцца правы дзяцей (у тым ліку пры разводзе бацькоў) на жылыя памяшканні, пабудаваныя або набытыя з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу.

Аплата навучання

Устанаўліваецца магчымасць аплаты навучання за наступны навучальны год пры накіраванні сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі (цяпер – за бягучы і папярэдні гады).

Пашыраецца пералік сродкаў, прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, якія можна набыць з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу.

Прызначэнне сямейнага капіталу замежнікам

Акрамя таго, дакумент дае права прызначаць сямейны капітал замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, пры набыцці імі грамадзянства не пазней як за адзін год з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга і наступных дзяцей.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email