У верасні ў нашай краіне кошты падняліся на 0,4% у параўнанні са жніўнем, інфармуе Белстат. З пачатку года падаражанне склала 3,8%.
У верасні мацней за ўсё падняліся цэны на харчовыя тавары – на 7,5% у параўнанні з вераснем мінулага года. На нехарчовыя тавары – на 4,2 %, а паслугі сталі даражэйшыя на 5,6 %.
За тры кварталы 2024 года цэны падняліся на 5,8%. Прыкметна падаражэлі паслугі – на 6,7%. Харчовыя тавары ўзняліся ў кошце на 6,6%.