пан, 14.10.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Горках прайшло фальклорнае свята "Жытнёвы звон"

10.09.2024 – 11:41 | 288

У суботу 7 верасня ў Горках прайшло раённае фальклорнае свята "Жытнёвы звон", піша mogomc.by.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі творчыя калектывы Горацкага і Дрыбінскага раёнаў, навучэнцы і моладзь.

Выступілі:

  • народны фальклорны ансамбль "Паршынскія зоры",
  • народны ансамбль народнай музыкі і песні "Жывіца",
  • народны ансамбль народнай песні "Аўсяніца",
  • народная эстрадная студыя "Млечны шлях",
  • клуб аматараў бытавога танца "Сударушкі",
  • народны фальклорны ансамбль "Таямніцы",
  • узорная студыя мастацкай творчасці "Чарадзейка".

У дзіцячай школе мастацтваў і мастацкіх рамёстваў быў дадзены старт адкрытаму конкурсу па саломапляценні "Кветкі роднага краю". Таксама прайшлі выставы работ майстроў Горацкага і Дрыбінскага раёнаў.

Для дзяцей працавалі майстар-класы "Падарожжа ў свет рамёстваў" па саломапляценні, валенні, кераміцы. Былі арганізаваны гульнявыя пляцоўкі "Беларускія гульні", дзе дзеці былі заахвочаны прыемнымі сувенірамі.

Адной з фішак свята стала выстава кампазіцый з выкарыстаннем садавіны, агародніны, прыроднага матэрыялу.

На майстар-класе па бытавым танцы ўдзельнікі змаглі вывучыць "Кракавяк" і атрымалі мноства станоўчых эмоцый.

Парадавала гасцей свята пляцоўка "Дзякуй шчыра за хлеб і за колас" Цэнтральнай бібліятэкі ім. М. Гарэцкага, а таксама выставачная пляцоўка раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, на якой усе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі млынара і змалоць жытнюю муку.

Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы і прызёры ў трох узроставых катэгорыях, лепшыя атрымалі ўзнагароды.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email