Старажытныя хрысціянскія пахаванні знайшлі студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова падчас археалагічнай практыкі. Яны датуюцца ХІ-ХІІІ стагоддзем.
Раскопкі праходзілі каля вёскі Азёры, якая знаходзіцца амаль на мяжы Круглянскага і Шклоўскага раёна. Некалькі стагоддзяў таму тут былі два селішчы, а побач з імі – курганныя могільнікі. У адным з іх студэнты знайшлі пахаванні. Прыблізна яны датуюцца 11-13 стагоддзем. Калі раскопкі завершацца, то ўсе знойдзеныя матэрыялы перададуць на даследаванне антраполагам. Сюжэт пра гэта выйшаў на тэлеканале "Беларусь-4. Магілёў".