суб, 30.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Магілёўскім раёне выпускаюць прадукцыю, унікальную для Беларусі. Пра што гаворка?

17.07.2024 – 13:52 | 576

На ТАА "Магілёў-Сталь" запрацавала новая лінія вытворчасці прадукцыі з нержавеючай сталі, якая не мае аналагаў у Беларусі, паведамляе pniva.by.

Гэтае прадпрыемства зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Магілёў" у кастрычніку 2020 года. Спачатку там было дзве вытворчыя лініі, на якіх выраблялі сталёвыя электразварныя круглыя і профільныя трубы.

Па словах Дзмітрыя Назарава, дырэктара гэтага прадпрыемства, праз два гады з'явілася ідэя пашырыць асартымент.

Вырашылі запусціць вытворчасць прадукцыі з нержавеючай сталі.

На прадпрыемстве правялі мадэрнізацыю электрасетак, закупілі неабходнае абсталяванне, сыравіну і два месяцы таму новую лінію ўвялі ў эксплуатацыю.

Прадукцыя, якая вырабляецца на новай лініі, унікальная для нашай краіны. Ужо першыя два месяцы працы паказалі, што навінка ад ТАА "Магілёў-Сталь" карыстаецца попытам у Беларусі, а ў бліжэйшай будучыні пойдзе на экспарт.

Акрамя таго, зараз на прадпрыемстве прапрацоўваецца пытанне запуску вытворчасці паліраваных труб з нержавеючай сталі для выкарыстання іх у якасці дэкаратыўных элементаў.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email