сер, 25.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Магілёўскай вобласці кол-цэнтр дапамагае людзям з парушэннямі слыху круглыя суткі

08.07.2024 – 13:03 | 261

У Магілёўскай вобласці ўсё больш запатрабаванай становіцца паслуга сурдаперакладчыка для глухіх. Больш за год на базе абласной арганізацыі "Беларускага таварыства глухіх" у Магілёве працуе кол-цэнтр, які абслугоўвае людзей з праблемамі слыху не толькі абласнога цэнтра, але і раёнаў. Аб тым, як дапамагаюць супрацоўнікі цэнтра, на тэлеканале "Магілёў-4. Беларусь" выйшаў сюжэт.

Летась паслугай сурдаперакладчыка скарысталіся больш за паўтысячы чалавек.

Па словах Таццяны Барадзіной, намесніка галоўнага ўрача паліклінікі №3 Магілёва, пры звароце ў паліклініку людзям з абмежаваннямі па слыху не трэба хадзіць і шукаць таго, хто можа дапамагчы. Ім трэба адразу звярнуцца ў рэгістратуру. Медработнікі звязваюцца па відэа з сурдаперакладчыкам, і ён дапамагае высветліць, з якой праблемай прыйшоў пацыент. Пасля гэтага суправаджаючы выпраўляе пацыента ў кабінет лекара.

Служба працуе кругласутачна, за дзень на тэлефон цэнтра паступае каля 10 званкоў. Людзі просяць дапамагчы выклікаць аператыўныя службы, дапамагчы паразмаўляць з юрыстам, запісацца на прыём да доктара, а часам і проста пагаварыць.

Перакладчыкі на базе абласной арганізацыі "Беларускага таварыства глухіх" у Магілёве працуюць з 2020 года. У мінулым годзе тут вырашылі паспрабаваць новую форму працы – дыстанцыйную, па відэасувязі.

Гэта дапамога даступна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці.

У Магілёўскай вобласці жыве амаль 1200 інвалідаў з парушэннямі слыху, якім патрэбна дапамога сурдаперакладчыка. І кол-цэнтр з гэтай задачай спраўляецца. Паслуга становіцца ўсё больш папулярнай і запатрабаванай.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email