Сёння Галіна Будная, галоўны рэдактар газеты "УзГорак" адзначае дзень нараджэння. У Галіны Дзмітрыеўны – юбілей.
Ад імя ўсіх, хто мае дачыненне да газеты "УзГорак" і сайта horki.info, віншуем Галіну Дзмітрыеўну са святам. Зычым моцнага здароўя, якое дазваляе нам займацца любімай справай. Зычым натхнення, без якога не можа быць якаснай журналістыкі. Зычым утульнага сямейнага цяпла, якое з'яўляецца падтрымкай для кожнага чалавека.