У Беларусі 3 ліпеня з'явілася на свет 158 дзяцей. З іх 15 – у Магілёўскай вобласці. У гэты дзень нарадзілася 69 беларусак і 89 беларусаў. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, гэта на 40 немаўлят больш, чым у 2023 годзе.
Найбольш дзяцей з'явілася ў Мінску – 57 мінчан, з іх двое двайнят. У сталіцы дактары дапамаглі з'явіцца на свет 36 хлопчыкам і 21 дзяўчынцы.
У Магілёўскай вобласці нарадзілася 15 дзяцей, з іх 8 дзяўчынак і 7 хлопчыкаў. Тут таксама нарадзіліся адны двайняты. Першае дзіця ў нашай вобласці – дзяўчынка, якая нарадзілася ў Бялынічах а 00:52. Бацькі назвалі малую Паліна, яе вага 3470 кг, рост 54 см.
У Брэсцкай вобласці з'явіліся на свет 14 дзяцей – 4 дзяўчынкі і 10 хлопчыкаў. Адны двайняты. У Віцебскай вобласці адбылося 14 святочных родаў – нарадзіліся 7 дзяўчынак і 7 хлопчыкаў.
У Гродзенскай вобласці ў святочны дзень нарадзілася 16 дзяцей – 6 дзяўчынак і 10 хлопчыкаў. У Гомельскай вобласці – 16 дзяцей, з іх 9 дзяўчынак і 7 хлопчыкаў.