Да Дня роднай мовы Белстат апублікаваў апошнія звесткі на гэту тэму. Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта 54,1% жыхароў краіны лічаць беларускую мову роднай.
У Магілёўскай вобласці – 46,1%.
У Мінскай – 59,5%, у Гродзенскай – 54,5%, у Гомельскай – 47%, у Віцебскай – 45,3%. У Мінску – 48,7%.
Больш за ўсё людзей, якія назвалі беларускую роднай, жыве ў Брэсцкай вобласці – 77%.