аўт, 5.03.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Паглядзіце, якую прыгожую срэбную манету выпусціў Нацбанк. Яна прысвечана году Дракона

18.12.2023 – 11:51 | 1479

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 18 снежня выпускае ў абарачэнне срэбную памятную манету "Год Дракона" серыі "Кiтайскi каляндар".

Намінал манеты 20 рублёў, проба сплаву 925, маса 33,63 г, дыяметр 38,61 мм, наклад 1 199 штук.

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: у знешнім крузе ўверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ, справа – год чаканкі; злева – проба сплаву.

Ва ўнутраным крузе ў цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, Сонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізма – устаўка з фіяніту; па крузе – лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцовага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2024 (год Дракона).

Рэверс: у цэнтры – стылізаваная выява дракона, па перыметры манеты – дэкаратыўныя элементы, справа – выява пазалочанага кітайскага іерогліфа, які азначае дракона, унізе – надпіс: ГОД ДРАКОНА.

Манета адчаканена на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан" якасцю "пруф-лайк".

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Фота: Нацбанк

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email