чцв, 7.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Беларуская чыгунка прызначыла на навагоднія і калядныя святы больш за 140 дадатковых цягнікоў. Білеты ўжо можна набываць

29.11.2023 – 13:15 | 594

На перыяд з 22 снежня 2023 года па 9 студзеня 2024 года Беларуская чыгунка ўжо прызначыла 144 дадатковых цягніка для міжрэгіянальных і міжнародных зносін, інфармуе сайт rw.by.

Па тэрыторыі Беларусі ў гэты перыяд будуць хадзіць 90 дадатковых цягнікоў па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск – Гомель, Мінск – Брэст, Мінск – Віцебск, Мінск – Гродна, Мінск – Пінск, Віцебск – Брэст, Гродна – Орша – Віцебск, Гродна – Орша – Крычаў, Гродна – Орша – Камунары.

У зносінах з Расіяй дадаткова прызначана 54 цягнікі па папулярных напрамках: Мінск – Масква, Брэст – Масква, Полацк – Масква і Мінск – Санкт-Пецярбург.

Продаж білетаў ўжо адкрыты.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення, маршрут руху дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку "БЧ.Мой поезд", а таксама па тэлефоне 105.

Фота: сайт Беларускай чыгункі

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email