Двухтомнік твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэты беларускі паэт, драматург, тэатральны дзеяч, заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатра, лічыцца першым класікам новай беларускай літаратуры.
У зборніку, пра які ідзе гаворка, – драматычныя творы, вершаваныя аповесцi i апавяданнi, вершы, публiцыстыка, лiсты, пасланнi, пераклады.
Як адзначаецца на БЕЛТА, "у гісторыі беларускай нацыянальнай культуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу належыць выключна важнае месца. Сваёй шматграннай дзейнасцю ён вызначыў цэлую эпоху падчас нацыянальнага адраджэння. З яго імем звязана гісторыя зараджэння новай беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Як драматург, паэт, драматычны дзеяч і асветнік ён аказаў вялікі ўплыў на станаўленне і развіццё беларускага пісьменства і сцэнічнага мастацтва".
Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў Бабруйскім павеце ў 1808 годзе, памёр у 1884.