нядзеля, 6.10.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Манету незвычайнай формы выпусціў Нацбанк

08.11.2023 – 12:18 | 784

Усе мы прывыклі, што манеты – круглыя. Але ад 3 лістапада ў Беларусі ў абарачэнні будуць і прамавугольныя.

Нацыянальны банк выпусціў памятныя манеты "Беларуская батлейка". Адна з іх - срэбная наміналам 50 рублёў (усяго 599 штук), а другая – медна-нікелевая наміналам 1 рубель (усяго 1 700 штук).

Памятныя манеты "Беларуская батлейка".

Манеты маюць прамавугольную форму, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Што за выявы на гэтых манетах?

На аверсе ў цэнтры размешчана выява двух'яруснай батлейкі са сцэнай са спектакля "Цар Ірад", злева і справа ад яе – анёлы, якія граюць на музычных інструментах. У левай і правай частцы манеты размешчаны палі, запоўненыя стылізаванымі сняжынкамі.

На рэверсе ў цэнтры – фрагмент верхняга яруса батлейкі з біблейскім сюжэтам, у цэнтры кампазіцыі – стылізаваная калядная зорка, якая мае ўстаўку з сінтэтычнага крышталя, злева і справа ад батлейкі – вешчуны, якія прыносяць дары немаўляці Ісусу.

Гэтыя манеты – законны плацежны сродак Рэспублікі Беларусь, іх абавязаны прымаць па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email