чцв, 22.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

25 снежня – урачыстасць Божага Нараджэння

24.12.2014 – 14:19 | 784 | даслана чытачом

Ужо заўтра, 25 снежня, Каталіцкі Касцёл, а таксама некаторыя іншыя хрысціянскія веравызнанні, адзначаюць адно з самых галоўных святаў – Каляды.

Нараджэнне Хрыстова

“Цешцеся надзеяй,

ва ўціску будзьце цярплівыя,

у малітве – трывалыя”

/Рым 12,12/

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Божае Нараджэнне нясе з сабою радасць новага жыцця, радасць сустрэчы, радасць сумеснай дарогі з іншымі асобамі, радасць дому, які дае нам адпачынак пасля цяжару працы ці непрыняцця праз іншых. Божае Нараджэнне – гэта час, калі сустракаючы другога чалавека, сярод найбліжэйшых і незнаёмых, мы становімся яшчэ раз перад сустрэчай Бога, які нараджаецца ў сэрцы таго чалавека. Мы можам дзяліцца гэтым досведам, каб узбагачаць сябе ўзаемнай радасцю. Тады святы не страчваюць свайго сэнсу, а хлеб, які трымаем у руках у вігілійную ноч, не з’яўляецца пустым знакам традыцыі. Тады гэты знак становіцца праўдай, якую мы нясём сучаснаму свету. Няхай жа гэтыя святы прынясуць Бога ў нашыя дамы, супольнасці і дазволяць нам радасна святкаваць праўду – Бог стаўся чалавекам і пасяліўся паміж намі.

Перажываем ў Касцёле Год Манаскага Жыцця; няхай жа гэтае Божае Нараджэнне станецца для нас шляхам нашай духоўнай адновы з Езусам, які побач з намі і з’яўляецца поўняй радасці ў нашых сэрцах.

Радасці, любові і міласэрнасці жадаем кожнаму. Няхай Бог, які, дзякуючы нашым бацькам, даў нам жыццё, вядзе нас па яго сцежках. Умацоўвае нашую веру, надзею і любоў, каб кожны з нас, святкуючы свята Божага нараджэння і надыходзячага Новага года, дзяліўся сваёй радасцю, памнажаў любоў і з міласэрнасцю адносіўся да кожнага.

Благаслаўлення Божага Дзіцяці ўсім вам!

Новы, 2015-ы Год, які неўзабаве распачнецца – няхай будзе поўны Божых дабротаў, няхай будзе поўны Яго ўзмацнення, няхай будзе роўны радасці!

 

З малітвай і дарам радаснага святкавання –

Кс. Андрэй Кеўліч, настаяцель рымска-каталіцкай парафіі

Маці Божай Бялынійкай г. Горкі

 

Расклад святочных багаслужэнняў у рымска-каталіцкай парафіі Маці Божай Бялынійкай г. Горкі (г. Горкі, завул. Валадарскага 10):

24 снежня – 22.00 – святая Імша ў Вігілію Божага Нараджэння

25 снежня – 10.00 і 16.00 – святая Імша ва ўрачыстасць Божага Нараджэння

кс. Андрэй Кеўліч, г. Горкі

Падзяліцца

Тэгі