Колькі ў Беларускі беларускамоўных школ і колькі ў іх вучыцца хлопчыкаў ды дзяўчынак? Пра гэта расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры праграмы "Вопрос номер один" на тэлеканале "Беларусь 1".
Паводле міністра, у нашай краіне 40% школ беларускамоўныя.
"Напэўна, хтосьці скажа, што вельмі вялікая лічба і штосьці тут не так. Так, калі казаць пра колькасць дзяцей, якія вучацца ў гэтых 40% школ – гэта каля 10%. Чаму? Таму што гэта пераважна вясковыя школы, у якіх традыцыйна праходзяць навучанне на беларускай мове", – патлумачыў Андрэй Іванец.
Ён звярнуў увагу, што што сёння прыкладна кожны пяты выпускнік школы абірае пры здачы іспыту па дзяржаўнай мове беларускую.
"Мы мяркуем, што гэта даволі добрая лічба, якая ўсяляе аптымізм. Але гэта не гаворыць пра тое, што мы не павінны надаваць асаблівую ўвагу вывучэнню нашай культуры і нашай мовы", – падкрэсліў міністр.