За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэна Маці ўзнагародзілі жыхарку Горацкага раёна. Пра гэта паведамляецца ва Указе №56 ад 24 лютага.
Віншуем:
Алену Міхайлаўну Скур'ят, дапаможнага рабочага адкрытага акцыянернага таварыства "Малочныя горкі".
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай і падатковай сферы, жыллёва-камунальнай, дарожнай, лясной гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, Дзяржпагранкамітэта і Узброеных Сіл, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.