пят, 28.01.2022
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Бабруйскія актывісты звярнуліся з заявай у падтрымку галадоўнікаў

12.11.2014 – 17:10 | 386

Неабыякавыя бабруйчане вырашылі звярнуцца ў гарвыканкам і адміністрацыю завода ТДіА, каб заступіцца за звольненых працоўных - Мікалая Жыбуля, Аляксандра Варанкіна, Аляксандра Грамыка і Алега Шаўчэнка.

Грамадскія актывісты падрыхтавалі зварот, у якім выказваюць пратэст супраць дзеянняў кіраўніцтва гэтага прадпрыемства.

Бабруйчане абураныя бяздзеяннем чыноўнікаў і патрабуюць ад старшыні гарвыканкаму: "спыніць ціск на сябраў СПБ, уступіць у перамовы з удзельнікамі галадоўкі, выканаць іх законныя патрабаванні аб аднаўленні на працы, выйсці з прапановай да Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь аб неадкладным скасаванні кантракту з дырэктарам БЗ ТДіА Аляксандрам Аграновічам, які дыскрэдытуе пасаду кіраўніка прадпрыемства".

Аўтары зварота адзначаюць, што будуць заклікаць грамадзян на акцыю салідарнасці з галадоўнікамі, калі іх патрабаванні не будуць выканананыя. Пад зваротам падпісаліся 14 чалавек, у тым ліку старшыня бабруйскай суполкі прафсаюза РЭП Галіна Смірнова, намеснік старшыні гарадской арагнізацыі АГП Алег Родзічаў, старшыня бабруйскай суполкі беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Юры Грынявецкі, бабруйская каардынатарка БХД Таісія Кабанчук, Святлана Грыцэнка, яка яшчэ ўчора далучылася да галадоўкі, Тамара Васьковіч - бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча ды іншыя бабруйчане.

Раніцай 12 лістапада зварот быў перададзены ў гарвыканкам.

spring96.org