пят, 19.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Мсціславе занепадае крыніца Здаровец?

23.02.2023 – 09:36 | 3737

У старажытным Мсціславе ёсць пяць крыніц, аднак не ўсе з іх добра ўпарадкаваны. Некалі крыніца Здаровец, што знаходзіцца па вуліцы Кастрычніцкай, была ў парадку і пад наглядам. Аднак цяпер з кожным годам яна ўсё больш выглядае занядбанай. Пра гэта horki.info распавёў чытач і даслаў фота.

Спачатку згніў вялікі драўляны навес разам з драўляным зрубам. Пасля крыніцу каптавалі, паставілі бетоннае кальцо. Мясцовыя жыхары ўладкавалі самаробны невялікі драўляны навес, але летась ён некуды знік. Тэрыторыя вакол Здароўца выглядае не вельмі дагледжанай, магчыма, яе рэдка прыбіраюць.

Побач таксама даволі сумна. У раёне прыватнага сектара Мсціслава пад народнай назвай Здаровец нямала дамоў стаяць закінутымі, некаторыя дарогі разбітыя. Да гэтага раёна адносяцца некалькі вуліц: Кастрычніцкая, Астроўскага, Заслонава, а таксама часткова Лермантава і Рэспубліканская.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email