Амаль 140 тысяч рублёў павінна заплаціць у бюджэт прыватная будаўнічая арганізацыя з Горак. Яна незаконна мінімізавала свае падатковыя абавязальніцтвы. Да такіх высноў прыйшла пазапланавая праверка, інфармуе сайт МНС.
Устаноўлена, што арганізацыя ў 2019-2020 гадах, а таксама ў правераным перыядзе 2021 года адносіла да выдаткаў, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні прыбытку, плату за арэнду і паслугі тэхнікі, якія фактычна былі ўласнасцю фірмы.
Такім чынам, устаноўлены факт скажэння звестак аб гаспадарчых аперацыях па арэндзе тэхнікі і аказанні паслуг з мэтай няпоўнай выплаты падаткаў.
Таму па выніках праверкі арганізацыя павінна бюджэту 139,4 тысячы рублёў (падаткаў – 119 тысяч рублёў і пеняў – 20,4 тысячы рублёў).