У суботу 25 лютага прамую тэлефонную лінію правядзе Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, паведамляе mogilev-region.gov.by.
З 9:00 да 12:00 па нумары 8 0222 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Сяргей Канстанцінавіч адказны за аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясную гаспадарку, вядзенне паляўнічай гаспадаркі ў паляўнічых угоддзях і рыбагаспадарчую дзейнасць, зямельныя адносіны, геадэзію, ахову навакольнага асяроддзя і гідраметэаралогію.