У Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе вырасла колькасць донараў крыві сярод моладзі. Пра гэта БЕЛТА расказала галоўны ўрач Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві Тамара Бурак.
Усяго летась толькі для здачы крыві звярнуліся амаль 5 тысяч чалавек, з якіх 25% – людзі да 30 гадоў.
Пастаяннае супрацоўніцтва з прадпрыемствамі і арганізацыямі, вышэйшымі і сярэднімі навучальнымі ўстановамі, інфармацыйна-асветніцкая работа – усё гэта, упэўнены спецыялісты, дапамагае рабіць донарства папулярным.
Донару заўсёды неабходна сачыць за сваім здароўем і харчаваннем, падтрымліваць фізічную форму.