Да 2025 года ў кожным раёне Беларусі павінна з'явіцца новая прагрэсіўная вытворчасць. Зараз шмат што залежыць ад мясцовых уладаў. Пра гэта ў эфіры Агенцтва тэлевізійных навін заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч.
Рэсурсы для гэтых праектаў прадугледжаны ў спецыяльнай праграме Банка развіцця.
Дзмітрый Ярашэвіч падкрэсліў, што многія праекты ўжо стартавалі і знаходзяцца на стадыі рэалізацыі, але "некаторыя трэа падштурхнуць".