пан, 11.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Школьнікі ў Разанцах робяць смачны перакус з садавіны і гародніны. Гэта ідэя перамагла на конкурсе прадпрымальніцкіх ініцыятыў

31.01.2023 – 16:24 | 467

Вучні з Разанцаў Мсціслаўскага раёна перамаглі ў конкурсе школьных прадпрымальніцкіх ініцыятыў, які праводзіла грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж". Для рэалізацыі сваёй ідэя атрымалі дэгідратар – апарат для сушкі прадуктаў. Сюжэт пра гэта выйшаў на тэлеканале "Беларусь-4. Магілёў".

З дапамогай гэтай прылады цяпер школьнікі гатуюць фрыпсы з садавіны і гародніны. Гэты перакус карысны і вельмі апетытна хрусціць.

Дэгідратарам можна сушыць, напрыклад, яблыкі, моркву, буракі, зеляніну, цытрусавыя. Атрымліваецца натуральны прадукт без шкодных дадаткаў.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email