У бальніцы, дзе звычайна ціха, у гэты дзень гучала музыка, а на тварах дзятвы ззялі ўсмешкі. Конкурсы, гульні і карагоды – менавіта так правялі святочны дзень дзеці з дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы горада Горкі, распавядае mogilev.mchs.gov.by.
Усе з нецярпеннем чакалі казачных герояў Дзеда Мароза, Снягурку і, вядома ж, падарункаў.
Атмасфера свята панавала ва ўсім аддзяленні, вочы малых гарэлі ад захаплення, бо ў госці да іх прыйшло мноства іншых казачных персанажаў.
Усе дружна вадзілі карагод, адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў конкурсах. Хлапчукі і дзяўчынкі чыталі вершы і спявалі песні, за што атрымлівалі салодкія падарункі.
Ніхто не застаўся без падарунка, размалёўкі і памяткі – усё гэта казачныя героі ўручылі маленькім пацыентам.