нядзеля, 24.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Чым карысныя і небяспечныя мандарыны?

29.12.2022 – 10:43 | 898

Купляеце на навагодні стол мандарыны? Але ці карысныя яны для здароўя? Пра тое, калі і як лепей ужываць гэтую гародніну, чым яна можа вам нашкодзіць і дапамагчы, распавяла "Звязда".

Дыетолагі сцвярджаюць, што мандарыны – страва з высокім глікемічным індэксам. Гэта значыць, што гэтая садавіна істотна павышае ўзровень цукру ў крыві. Таму спецыялісты раяць налягаць на мандарыны ў першай палове дня. Значыцца, людзям, якія дбаюць пра сваё здароўе, лепей паласавацца мандарынамі раніцай 1 студзеня.

Пры гэтым у мандарынаў ёсць безумоўныя плюсы з пункту гледжання той жа дыеталогіі. Як вядома, Новы год – час застолляў, калі нават аматары правільнага харчавання ўжываюць больш, чым звычайна, каларыйнага і тлустага. Мандарыны ж утрымліваюць караціноіды, што перашкаджаюць назапашванню тлушчу, а таксама клятчатку, якая спрыяе з'яўленню пачуцця сытасці. Так што, яны – адзін з пастаянных інгрэдыентаў дыет пры дыягназе "атлусценне" (праўда, есці іх рэкамендуецца, як ужо гаварылася, да поўдня).

І наогул, акрамя пазітыўных асацыяцый, у мандарынах яшчэ шмат добрага. Усяго 40 ккал у 100 грамах, вялікая колькасць вітамінаў (не толькі С, але і А, D, K і B12).

Дарэчы, утрыманне вітаміну С у розных відах і сартах не аднолькавае. Прынята лічыць, што чым кіслейшы мандарын, тым гэтага вітаміну ў ім больш. Па факце, згодна з праведзенымі даследаваннямі, лідзіруюць па колькасці вітаміну С увогуле клеменціны. Колькасць С рэзка падае, калі мандарыны, напрыклад, прамерзлі пры няправільным захоўванні або транспарціроўцы.

Таксама ў мандарынах шмат фітанцыдаў, прыродных антысептыкаў, якія падтрымліваюць імунітэт і абараняюць ад бактэрый і вірусаў. Вітамін В12 скарачае выпадзенне валасоў і паскарае іх рост, вітамін А – паляпшае зрок і работу кішэчніка.

Спалучэнне вітамінаў і мікраэлементаў падаўляе выпрацоўку гармону стрэсу карцізолу. Такім чынам, спажываць мандарыны зімой – вельмі правільнае рашэнне.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email