У Мсціслаўскай аграсядзібе "Духмяны сад" адкрылася майстэрня Дзеда Мароза. Першымі гасцямі сталі маладыя людзі з інваліднасцю – дэлегацыя з аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Мсціслаўскага раённага цэнтра абслугоўвання насельніцтва. Сюжэт пра гэта выйшаў на тэлеканале "Беларусь-4. Могилев".
Госці ўпрыгожвалі калядныя пернікі і сустракаліся з Дзедам Марозам і Снягуркай. Гаспадыня аграсядзібы, вельмі добрая і спагадлівыя жанчына, упэўнена, што добры настрой трэба ствараць самім і дзяліцца ім з тымі, хто побач. Майстар-клас па расфарбоўцы пернікаў прайшоў якраз у такім добрым і святочным настроі.
Пернікі былі звычайныя, а вось фарбы на іх – асаблівыя, разнастайных колераў і такія, якія можна есці без шкоды для здароўя. Хлопцы і дзяўчаты старанна іх размалёўвалі – для мамы, таты, братоў ды сястрычак. Такая творчасць развівае і збліжае.
Магчыма, нехта з гэтых маладзёнаў так заахвоціцца падобнымі майстар-класамі, што вывучыцца на кухара альбо кандытара.
Такія сустрэчы вельмі патрэбныя людзям з інваліднасцю. Яны надаюць упэўненасці, што кожны з іх можа быць карысным грамадству.