На тэлеканале "Беларусь-4. Магілёў" выйшаў рэпартаж з заснежанага батанічнага саду БДСГА. Тут можна не толькі прагуляцца па зімовых алеях, падыхаць марозным паветрам, паназіраць, як на сонцы пераліваюцца срэбрам сумёты, але і раптоўна апынуцца ў трапічным леце, якое буяе круглы год у аранжарэі.