Мурал пад назвай "Бацькоўскі кут" з'явіўся ў Магілёве. Арт-аб'ект нанесены на будынку па адрасе праспект Міра, 61. Плошча роспісу – 330 квадратных метраў. У аснове кампазіцыі – вобраз гнязда як сімвал роднага дома і сям'і. Гераіня карціны – увасабленне жанчыны і маці. Яна клапатліва глядзіць на "горад-гняздо". Таму і ўрачыстае адкрыццё мурала было прымеркавалі да Дня маці – паведамляе Беларусбанка.
У гняздзе размешчаны горад з ратушай, якая з даўніх часоў лічыцца не проста адміністрацыйным будынкам, а ўвасабленнем сталасці і сучаснасці Магілёва.
Птушкі ў сваю чаргу сімвалізуюць людзей, якія разлятаюцца па свеце, але заўсёды вяртаюцца дадому, у свой горад. Адна з птушак на мурале нясе залаты ключ – традыцыйны сімвал пачатку вясны, адраджэння жыцця, а другая – трымае манетку, якая сімвалізуе ўклад у развіццё горада.
Магілёўскі мурал стаў дзясятым у рамках праекта "Традыцыі дзеля будучыні" ў гонар 100-годдзя Беларусбанка. Мастацкія роспісы ўжо ўпрыгожваюць Пінск, Мазыр, Полацк, Бабруйск, Віцебск, Ліду, Гродна, Салігорск і Брэст.