Акадэмічная бібліятэка імя Дзям'яна Раманавіча Новікава падрыхтавала са свайго фонду віртуальную выставу кніг Якуба Коласа, каб пазнаёміць чытачоў з выданнямі класіка беларускай літаратуры – паведамляе baa.by.
Паглядзець выставу можна па спасылцы.
Якуб Колас некалькі разоў прыязджаў у Горкі. У лістападзе 1925 года ў складзе ўрадавай дэлегацыі ўдзельнічаў ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным пераўтварэнню сельскагаспадарчага інстытута ў акадэмію. 24 красавіка 1927 года па запрашэнні Максіма Гарэцкага, які ў той час працаваў у акадэміі загадчыкам кафедры. Вясной 1930 года па запрашэнні мясцовай секцыі навуковых супрацоўнікаў.
Сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння аўтара "Новай зямлі" і "Сымона-музыкі".