8 кастрычніка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Германа, Яўгена, Еўфрасінні, Максіма, Мікалая, Паўла, Прохара, Рамана, Сяргея, Хведара. У гэты дзень нашы продкі секлі і квасілі капусту. Пяклі капусныя піражкі, а таксама хлебныя аладкі на капусных лістах. Білі курэй на продаж, таму гэты дзень часам называўся Сяргей-куратнік.
Былі такія прыкметы: калі першы снег на Сяргея, то зіма ўсталюецца на Міхайлаў дзень (21 лістапада); калі вецер паўночны, то зіма будзе сцюдзёнай, калі паўднёвы, то зіма будзе цёплай.