7 кастрычніка па народным календары імяніны ў Андрэя, Васіля, Віталя, Уладзіслава, Галакціёна, Давіда, Паўла, Сяргея, Спірыдона, Сцяпана, Тэклі. У некаторых рэгіёнах Беларусі ў гэты дзень праводзілі абрад варажбы "на шчаслівую бабулю", каб вызначыць каторая будзе прымаць роды ўдала. У ранейшыя часы 7 кастрычніка пачыналі малаціць хлеб.
Былі такія прыкметы: калі грыміць гром, то зіма будзе яснай і бясснежнай; калі птушкі ляцяць нізка да зямлі, то зіма будзе ранняй і марознай.